Пошук у Гародні!
Гульня адбудзецца 10 траўня! Запрашаем гарадзенцаў да ўдзелу! Гародня паўстане перад вамі ў новым ракурсе, зь іншага боку, не такой, якой вы звыкліся бачыць яе кожны дзень… Мы вам падорым станоўчыя эмоцыі на ўсё жыцьцё, хвіліны экстрыму ды новыя цікавыя веды!
Пошук (poszuk.info) - гэта гарадскі экшн з разгадваньнем велізарнай колькасьці рэбусаў і загадак, вар'яцкімі шпацырамі і прабежкамі па горадзе, морам пазытыўных эмоцый і паглыбленымі спазнаньнямі пра горад! Пошук зьявіўся ў Менску 2 гады таму як альтэрнатыва вельмі распаўсюджаным у сталіцы камерцыйным гульням, яскравым прыкладам якой ёсць Схватка. Пошук адрозьніваецца тым, што нашы заданьні зьвязаны ў першую чаргу з гісторыяй і культурай горада, у гульні прысутнічае здаровая доля экстрыму, а ЎСЕ (!!!) каманды і арганізатары зьвязаны моцнымі сяброўскімі адносінамі :)
Каб пагуляць у Пошук мог дазволіць сабе кожны ахвотны, мы зрабілі сымбалічны грашовы ўнёсак – 5000 рублёў ад каманды, ды забаранілі карыстаньне асабістым аўтатранспартам.
У Менску падыходзіць да фініша другі сезон, напрыканцы якога мы вырашылі завітаць у ваш славуты горад :) Будзем радыя новым сустрэчам і знаёмствам ды ўдзелу ў гульні!
Падаць заяўку магчыма напісаўшы нам на e-mail: poszuk@gmail.com. У лісьце трэба пакінуць назву каманды, імя капітана ды кантактны тэлефон.
Таксама зарэгіструем і адкажам на ўсе пытаньні па тэлефонах +37529-753-03-12 (Сяржук), +37529-629-63-37 (Лёша).